Работа: Вучэбная праграма ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ І ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ
Предмет:
Тэма 1. Уводзiны. Палiтычная i прававая думка Беларусi ў час распаўсюджвання хрысцiянства i ўтварэння
першых дзяржаў-княстваў (Х—першая пал. ХIII ст.)
Прадмет i задачы курса “Гiсторыя палiтычнай i прававой думкi Беларусi”.
Гiсторыяграфiя курса. Перыядызацыя гiсторыi палiтычнай i прававой думкi Беларусi. Грамадская думка дахрысцiянскай пары. Язычнiцтва — светапоглядная аснова духоўнага жыцця старажытнага насельнiутва Беларусi. Фальклор як адлюстраванне грамадска-палiтычнай думкi. Асноўныя фактары фармiравання палiтычнай i прававой думкi Беларусi ў Х—ХIII ст.ст. Асаблiвасцi хрысцiянiзацыi беларускiх зямель у Х—ХIII стст. Сутнасць iдэалогii цэзарапапiзма i прычыны яе зацвярджэння ў палiтычнай думцы Беларусi ХI—ХIII стст.
Прававыя iдэi старажытнай Беларусi. Грамадска-палiтычныя погляды Ефрасiннi Полацкай, Кiрылы Тураўскага, Клiменцiя Смаляцiча. Палiтычныя iдэi старажытных летапiсаў i “Слова пра паход Iгаравы”.
Тэма 2. Грамадска-палiтычная i прававая думка
ў перыяд станаўлення беларускага этнаса i ўмацавання дзяржаўнасцi (другая палова ХIII- ХV стст.).
Кансалiдацыйныя тэндэнцыi ў беларускiх землях у першай палове ХIII ст. Знешнiя прычыны аб’яднання старажытных беларускiх i лiтоўскiх зямель у адзiную дзяржаву — Вялiкае княства Лiтоўскае (ВКЛ). Адзiнства, цэнтралiзацыя, магутнасць краiны — асноўныя iдэi летапiсаў ХV ст. Змест i iдэйны сэнс “Летапiсца Вялiкiх князеў Лiтоўскiх”. Iдэя гiстарычнай еднасцi ўсiх усходнiх славян i неабходнасцi палiтычнага аб’яднання лiтоўскiх i славянскiх зямель у адзiнай дзяржаве — Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, Рускiм i Жамоцкiм. Асноўны стрыжань “Беларуска-лiтоўскага летапiса 1446 года”. “Хронiка Быхаўца” — помнiк агульнадзяржаўнага беларуска-лiтоўскага летапiсання.
Рэлiгiйна-палiтычныя супярэчнасцi i iх адлюстроўванне ў палiтычнай i прававой думцы. Iдэя царкоўнай незалежнасцi праз стварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Барацьба за аўтакефалiю ў часы кiравання Гедымiна, Альгерда, Вiтаўта, Казiмiра. Дзейнасць i палiтычныя погляды Р. Цамблака.
Падзел ўсходнеславянскай праваслаўнай царквы на маскоўскую i беларуска-ўкраiнскую. Адметныя рысы заходняга праваслаўя.
Iдэя унii памiж праваслаўнай i каталiцкай царквамi ў грамадска-палiтычнай думцы Беларусi ХIV-ХV стст. Спробы яе рэалiзацыi.
Iдэйныя падставы для iснавання палiтычнай апазiцыi ў ВКЛ ХIV-ХV стст. i сродкi яе барацьбы з урадам.
Развiцце прававой думкi ў ХIV-ХV стст. Прававыя iдэi грамат, прывiлей, ухвал, судзейнiкаў i iншых законадаўчых актаў ХIV-ХV стст.
Тэма 3. Развiцце палiтычнай i прававой думкi
Беларусi ў эпоху Адраджэння i Рэфармацыi (другой
паловы ХVI — пачатак ХVII ст.)
Беларускае Адраджэнне — працяг агульнаеўрапейскiх прынцыпаў i тэндэнцый. Спецыфiчныя рысы рэнесансавай палiтычна-прававой думкi Беларусi. Два напрамкi палiтычнай i прававой думкi Беларусi ХVI ст. Асаблiвасцi i змест умеранна гуманiстычных поглядаў на грамадства, дзяржаву, палiтыку, права, судовы лад i судаводства. Францыск Скарына аб iдэальных дзяржаўна-прававых формах. Яго палiтычныя i прававыя погляды. Класiфiкацыя права, прапанаваная Ф. Скарынай. Сэнс iдэi “агульнага дабра”. Асаблiвасцi рэлiгiйных поглядаў Ф. Скарыны.
“Песня пра зубра” — крынiца вывучэння палiтычных i прававых поглядаў М. Гусоўскага.
Палiтычныя i прававыя погляды М. Лiтвiна. Трактат “Аб норавах татар, лiтоўцаў i масквiцян” — асноўная крынiца вывучэння поглядаў М. Лiтвiна на грамадскi i палiтычны лад ВКЛ. М. Лiтвiн аб шляхах удасканалення судовага ладу i судовага працэсу.
Палiтычныя i прававыя погляды iдэолагаў Рэфармацыi. Сутнасць iдэалогii Рэфармацыi. Лютэранства, кальвiнiзм, антытрынiтарызм — напрамкi пратэстантызма, распаўсюджаныя на тэрыторыi Беларусi ў ХVI ст. Асноўныя прычыны папулярнасцi кальвiнiскiх iдэй ў Беларусi. Беларускiя мыслiцелi — iдэолагi Рэфармацыi.
Андрэй Волан — выдатны беларускi правазнаўца. Погляды А. Волана на паходжанне i функцыi дзяржавы, форму палiтычнага кiравання, грамадскi лад, права i яго функцыi. Садносiны “права” i “свабоды”. А. Волан аб “натуральных” правах.
Прававыя iдэi Льва Сапегi. Статут 1588 г. — адлюстраванне палiтыка-прававых поглядаў канцлера ВКЛ Л. Сапегi. Супярэчлiвасцi ў палiтычных i прававых поглядах Л. Сапегi. Абгрунтаванне Л. Сапегам прынцыпа рэлiгiйнай цярпiмасцi як вядучага прынцыпу ўнутраннай палiтыкi шматканфесiйнай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага.
Палiтычныя i прававыя погляды Сымона Буднага. Палiмiчны твор “Аб свецкай уладзе”: гiсторыя яго стварэння, асноўныя iдэi. С. Будны аб функцыях дзяржаўнай ўлады i метадах яе ўздзеяння на грамадзян.
Праблема фармiравання нацыянальнай свядомасцi, захавання нацыянальнай мовы i традыцый у творчай спадчыне В. Цяпiнскага.
Палiтычныя i прававыя погляды радыкальнага крыла антытрынiтарыяў. (П. Гезка, М. Чаховiч, Якуб з Калiноўкi i iнш.). Сацыяльная база радыкальнай iдэалогii. Паняцце “свабоды” ў сацыяльным разуменнi. Адносiны да дзяржаўнай улады, прыватнай маемасцi, удзелу хрысцiянiна ў войнах. Шляхi i сродкi барацьбы за сацыяльную свабоду, роўнасць, справядлiвасць, прапанаваныя сялянска-плебейскiмi рэвалюцыянерамi.
Адносiны радыкалаў да антычнай спадчыны. Супярэчнасць iдэалогii радыкальных гуманiстаў. Крынiцы вывучэння поглядаў радыкальных гуманiстаў.
Абмеркаванне ў палiтыка-прававой думцы ВКЛ прынцыпаў дзяржаўнай унii з Польскiм каралеўствам. Развiцце прававой думкi ў Статутах ВКЛ ХVI ст. Замацаванне ў заканадаўчых актах палiтыка-прававых iдэй Адраджэння i Рэфармацыi.
Тэма 4. Палiтычная i прававая думка перыяду
контррэфармацыi i крызiсу феадальна-прыгоннiцкiх
адносiн (ХVII ст.)
Сэнс iдэалогii i палiтыкi контррэфармацыi. Асноўныя прычыны распаўсюджвання контррэфармацыйнай iдэалогii ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Дзейнасць ордэна езуiтаў у Беларусi. Накiраванасць iдэалогii контррэфармацыi ў Беларусi супраць пратэстантызму i праваслаўя. Палiтычныя i прававыя погляды Пятра Скаргi. Абгрунтаванне iдэi унii. Крынiцы вывучэння поглядаў П. Скаргi. Погляды П. Скаргi на палiтычны лад, заканадаўства, суадносiны памiж свецкай i духоўнай уладамi, а таксама сацыяльныя погляды. Паняцце “свабода” ў творчасцi П. Скаргi. Праграма унii памiж каталiцкай i праваслаўнай царквамi, абгрунтаваная П. Скаргай.
Iпацiй Пацей — абаронца унii. Крытыка 1. Пацеем праграмы унii, прадстаўленай К. Астрожскiм у “Лiсце да М. Рагозы”. Асаблiвасцi праграмы I. Пацея, барацьба за яе ажыццяўленне. абгрунтаванне неабходнасцi еднасцi хрысцiян двух канфесiй у адзiнай дзяржаве ў творах I. Пацея “Лiст да князя Канстанцiна Астрожскага”, “Размовы берасцянiна з братчыкамi” i iнш.
Палiтычныя i прававыя iдэi ў рэлiгiйнай палемiцы. Праваслаўныя палемiсты: Мелецiй Сматрыцкi, Афанасiй Фiлiповiч, Захарый Капысценскi, Iван Вiшэнскi i iнш.
Абаронцы унii: Iосiф Руцкi, Iпацiй Пацей, Iасафат Кунцэвiч i iнш.
Пытаннi народнасцi, “сапраўднай царквы”, суадносiн памiж свецкай i духоўнай уладамi, сувярэннага грамадства i “грамадскага дабра” у палемiчных творах ХVII ст. Канцэпцыя монацаркоўнай дзяржавы ў абгрунтаваннi I. Пацея, I. Руцкага. Праблемы права народаў (М. Сматрыцкi, Т. Цiшкевiч-Скумiновiч). Сацыяльныя супольнасцi i суверэннасць грамадства ў творах унiяцкiх палемiстаў. Вынiкi рэлiгiйнай палемiцы.
Натуральна-прававые iдэi ў працах А. Алiзароўскага. Яго кнiга “Аб палiтычнай супольнасцi людзей”. А. Алiзароўскi аб паходжаннi, сутнасцi i функцыях дзяржавы. Класiфiкацыя права. Канцэпцыя свабоды i роўнасцi ў творчасцi А. Алiзароўскага.
Атэiстычныя i сацыяльна-утапiчныя погляды К. Лышчынскага. Тракт “Аб неiснаваннi бога” i “Манiфест аб атэiзме К. Лышчынскага” — асноўныя крынiцы вывучэння поглядаў К. Лышчынскага. Грамадска-палiтычные i прававые погляды С. Полацкага. Сiнтэз двух культурных еўрапейскiх напрамкаў — светапоглядая аснова яго асветнiцкай дзейнасцi С. Полацкага. Палiтычные погляды. Думкi мыслiцеля аб прававой роўнасцi людзей, справядлiвам заканадаўстве i судзе.
А. Алiзароўскi, К. Лышчынскi, С. Полацкi — прадвеснiкi асветнiцкiх iдэй на Беларусi
Тэма 5. Адлюстарванне асветнiцкiх iдэй у палiтычнай
i прававой думцы Беларусi (ХVIII ст.)
Iдэалогiя Асветнiцтва — сутнасць, прадмовы ўсталявання ў еўрапейскiх краiнах. агульные рысы сiстэм рэфармавання грамадства Дж. Лока, Ш. Мантэске, Вальтэра. Д. Дзiдро, Ж.-Ж. Русо i iнш. асветнiкаў.
Прычыны распаўсюджвання асветнiцкай iдэалогii ў Вялiкiм княстве Лiтоўскам. Асаблiвасцi асветнiкай iдэалогii ў Беларусi i Лiтве, яе супярэчлiвасць, непаслядоўнасць. Грамадска-палiтычныя i прававые iдэi ў гiстарычных сачыненнях першай паловы ХVIII ст. (К. Галоўка “Сеймуючая Еўропа”, I. Карпiнскi “Геагрфiчны слоўнiк”, Ф. Папроцкi “Найбольш значные войны”, “Аб рыцарскiм пытаннi ў Польшчы”).
Асветнiцкая канцэпцыя ў гiстарычнай навуцы (А. Нарушэвiч, Т. Гусаржэўскi). Развiцце гiстарычнага крынiцазнаўсва: “Валюмiна легум” (Кнiга законаў) С. Канарскага, “Дыпламатычны кодэкс” М. Догеля.
Крытыка магнацкай алiгархii i феадальнай сiстэмы права ў шляхецкай публiцыстыцы i навуковых трактах ў другой палове ХVIII ст.
Палiтычные i сацыяльные iдэi “Вольнага голасу ў абарону свабоды”. Праблемы рэарганiзацыi палiтычнага ладу Рэчы Паспалiтай ў працы С. Канарскага “аб паспяховым спосабе правядзення паседжанняў”. Крытыка палiтычнага ладу Рэчы Паспалiтай К. Нарбутам. Iдэi кнiгi К. Нарбута “Логiка або навука разважання i разумнай размовы”. Праца А. Загурскага “Пра высакароднасць, неабходнасць i карысць юрыспрудэнцыi цi прававой разважлiвасцi” Аб павышэннi аўтарытэту закона i прававым выхаваннi насельнiцтва.
Навуковы аналiз сiстэмы права Польшчы i Вялiкага княства Лiтоўскага ў працах Т. Астроўскага.
Праваахоўчая думка ВКЛ. Палiтычна-прававые погляды Г. Канiскага ў творах “Правы дысiдэнтаў” i “Правы i свабоды дэсiдэнтаў хрысцiянскага веравызнання Каралеўства Польскага i Вялiкага княства i Лiтоўскага.”
Прадстаўнiкi фiзiакратызму ў Беларусi (I. Страйноўскi, I. Храптовiч, К. Багуслаўскi i iнш.). Сутнасць iдэалогii. Крытыка сацыяльна-палiтычнага ладу. Праграма рэфармавання грамадства. Асветнiкi рэфарматары (I. Храптовiч, А. Тызенгаўз, П. Бжастоўскi). Натуральна-прававая канцэпцыя ў асветнiцкай думцы Беларусi (I. Страйноўскi “Навука аб натуральным i палiтычным праве, палiтычнай эканомii i праве народаў”, I. Храптовiч “Аб праве прыроды”).
Палiтычныя i прававыя iдэi Канстытуцыi ад 3 мая 1791 г. Адлюстраванне прынцыпаў прававой дзяржавы ў Канстытуцыi 1791 г. Палiтычныя i прававыя iдэi лiдараў паўстання 1794 г. Творы Т. Касцюшкi: “Мемарыял аб Польшчы” (1793 г.), “Паланецкi унiверсал” (1794 г.), “Цi могуць палякi дамагчыся незалежнасцi?” (1800 г.) — крынiца вывучэння яго палiтыка-прававых поглядаў.
Рэспублiканскiя i дэмакратычныя iдэi Я. Ясiнскага. Крытыка асноў феадальнага грамадства ў паэтычнай спадчыне Я. Ясiнскага (паэмы “Спрэчкi”, “Цянця”).
I. Яленскi — прадстаўнiк радыкальнага ўтапiзму грамадска-палiтычнай i прававой думцы Беларусi ХVIII ст. Уяўленне аб iдэальным грамадстве, заснаваным на сацыяльнай, палiтычнай i прававой роўнасцi ў творы “Благавесць да Iсраiля Расiйскага”.
Тэма 6. Развiцце палiтычнай i прававой думкi
Беларусi ў складзе Расiйскай iмперыi
(канец ХVIII — пачатак ХIХст.)
Уздзеянне польскай i расiйскай палiтыка-прававой думкi на фармiраванне ўласна беларускай палiтычнай i прававой думкi. Пытаннi адраджэння дзяржаўнасцi ВКЛ у грамадска-палiтычнай думцы канеца ХVIII — пачатку ХIХ стст. Праект адраджэння палiтычнай самастойнасцi Вялiкага княства Лiтоўскага М.К. Агiнскага. Прагрэсiўныя традыцыi палiтычнай i прававой думкi Беларусi ў дзейнасцi выкладчыкаў i студэнтаў Вiленскага ўнiверсiтэта — iдэйнага цэнтру лiбералiзма. Лiберальныя iдэi Яна Зноска, Мiхаiла Баброўскага, братоў Яна i Анджэя Снядэцкiх. Фармiраванне патрыятычнага накiрунку ў гiстарычнай навуцы (I. Данiловiч, Ю. Ярашэвiч, Т. Нарбут). Палiтычныя i прававыя погляды сяброў тайных студэнцкiх таварыстваў Вiленскага ўнiверсiтэта — фiламатаў i фiларэтаў (Адам Мiцкевiч, Юзэф Яжоўскi, Тамаш Зан, Iгнат Дамейка i iнш.).
Iдэi культурна-нацыянальнага адраджэння ў лiтаратуры першай паловы ХIХ ст. (Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Аляксандр Рыпiнскi, Уладзiслаў Сыракомля, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч). Вiльна, Мiнск, Вiцебск — тры цэнтры iнтэлектуальнага жыцця Беларусi 30—50 гг. ХIХ ст. Гiстарычная лiцвiнская свядомасць — аснова палiтычных поглядаў Адама Кiркора. Лiберальна-буржуазны напрамак палiтыка-прававой думкi Беларусi 80—90 гг. ХIХ ст. Iдэя палiтычнага кампрамiсу з самадзяржаўем. “Мiнскi лiсток” — орган беларускай лiберальнай думкi. Праграма лiберальных рэформаў. Нацыянальнае пытанне ў поглядах беларускiх лiбералаў канца ХIХ ст. Узмацненне кансерватыўнага напрамку ў палiтычнай i прававой думцы пасля паўстання 1830—1831 гг. Часопiсы “Рубон”, Вiленскi вестнiк”, “Вестнiк западнай Расii”. Iдэя “Заходнерусiзму” у палiтычнай думке Беларусi. Погляды М. Каяловiча, I.Саланевiча, Н. Гаворскага. Рэвалюцыйна-дэмакратычны накiрунак грамадска-палiтычнай i прававой думкi Беларусi (Мiхаiл Валовiч, Юльян Бакшанскi, браты Далеўскiя). Франц Савiч i арганiзацыя “Дэмакратычнае таварыства”. Статут арганiзацыi. Праграма дэмакратычных пераўтварэнняў грамадства Кастуся Калiноўскага. Газета “Мужыцкая праўда” як крынiца вывучэння поглядаў К.Калiноўскага. Распаўсюджванне марксiзму ў Беларусi. Развiцце юрыдычнай думкi (Уладзiмiр Спасовiч, Леў Петражыцкi, Iван Файнiцкi).
Тэма 7. Палiтычная i прававая думка беларускага
нацыянальнага Адраджэння (пачатак ХХ ст.)
Фармiраванне нацыянальнай iдэi ў канцы ХIХ — пачатку ХХ ст. (Ф. Багушэвiч, Я. Лучына, А. Гурыновiч). Часопiс “Гоман” з праграмай федыратыўнай незалежнасцi Беларусi. Утварэнне Беларускай сацыялiстычнай грамады (БСГ). Спалучэнне iдэi сялянскага (народнiцкага) сацыялiзму з патрабаваннем нацыянальнага адраджэння ў праграме БСГ. Уздым нацыянальнага беларускага руху ў час першай рускай рэвалюцыi (1905—1907 гг.). Нацыянальна-асветнiцкая i рэвалюцыйна-прапагандыстская дзейнасць у першых беларускамоўных газетах “Наша доля” i “Наша Нiва”. Абгрунтаванне права Беларусi на сабоднае дэмакратычнае развiцце ў творчай спадчыне iдэолагаў нацыянальнага адраджэння (Iван i Антон Луцкевiчы, М. Багдановiч, В. Ластоўскi, М. Доўнар-Запольскi, Я. Лесiк).
Уздзеянне мастацкай лiтаратуры пачатку ХХ ст. на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi беларусаў (З. Жылуновiч, Я. Купала, Я. Колас, Цетка i iнш.).
Тэма 8. Iдэя нацыянальнай дзяржаўнасцi
ў палiтычна-прававой думцы Беларусi (1914—1921 гг.)
Актывiзацыя беларускага нацыянальнага руху ў напрамку распрацоўкi канцэпцыi нацыянальнай дзяржаўнасцi з пачаткам першай сусветнай вайны. Тры цэнтры беларускага вызваленчага руху. Распрацоўка канцэпцыi нацыянальнай дзяржаўнасцi Беларускiм народным камiтэтам (БНК) у Вiльнi: Антон i Iван Луцкевiчы, Вацлаў Ластоўскi. Станаўленне нацыянальна-дзяржаўнай iдэi ў праграмных дакументах беларускiх нацыянальных арганiзацый ў Мiнску (БНК, ЦБР, ЦВБР, ВБР). Iдэi дакументаў, прынятых I Усебеларускiм з’ездам (снежань 1917 г.). Пытаннi нацыянальна-дзяржаўнага будаўнiцтва ў праграмных дакументах БНР (устаўныя граматы). “Манiфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ураду Беларусi” — першы канстытуцыйны акт урада БССР. Распрацоўка асноў дзяржаўна-прававога будаўнiцтва ў БССР ў дакументах Ўсебеларускiх з’ездаў Саветаў рабочых, сялянскiх, батрацкiх i чырвонаармейскiх дэпутатаў (люты 1919 г., снежань 1920 г.).
Тэма 9. Палiтычныя i прававыя iдэi ў Беларусi
(20—30-я гг. ХХ ст.)
Асноўныя тэндэнцыi развiцця палiтыка-прававой думкi 20—30-х гг. ХХ ст. Рэалiзацыя iдэi дзяржаўнага суверэнiтэту БССР у партыйна-дзяржаўнай практыцы Савецкай Беларусi. Замацаванне прынцыпаў незалежнасцi i раўнапраўя ў Саюзным дагаворы ад 16 студзеня 1921 г. Удзел беларускага партыйнага кiраўнiцтва ў выпрацоўцы прынцыпаў аб,яднаня савецкiх рэспублiк. Распрацоўка i рэалiзацыя iдэалогii беларусiзацыi. Станаўленне беларускай юрыдычнай навукi (Р. Парэчын, Л. Рудзiцкi, I. Пiчэта, М. Грэдзiнгер, Ф. Гаўзе i iнш.). Iгнат Абдзiралавiч (Канчэўскi) i яго эсэ “Адвечным шляхам”.
Тэма 10. Палiтычная i прававая думка Беларусi
(другая палова 40—80-х гг. ХХ ст.)
Новыя тэндэнцыi ў грамадскай свядомасцi, выклiканыя перамогай ў Вялiкай Айчынай вайне. Падпольныя патрыятычныя арганiзацыi “Чайка”, “Саюз беларускiх патрыетаў” (СБП), “Свабодная Беларусь”. Барацьба з iншадумствам афiцыйнай паслеваеннай дзяржаўнай iдэалогii. дэмакратычная i кансерватыўная тэндэнцыi ў iдэйным жыццi паслясталiнскай эпохi. Пашырэнне дагматызму, параднасцi, славаслоўя ў тэарэтычнай думцы 70—80-х гг. Падаўленне iншадумства. Прававыя iдэi ў 40—80-х гг. ХХ ст. Даследваннi ў галiнах дзяржаўнага i мiжнароднага права (В. Дарогiн, С. Вiхараў, Ю. Броўка, В. Сярэбрэннiкаў, Г. Байчораў). Даследаваннi ў галiне дзяржавы i права Беларусi (С. Маргунскi, В. Круталевiч, Ч. Марцiновiч, I. Юхо). Даследаваннi ў галiне грамадзянскага i грамадзянска-працэсуальнага права (Ф. Гаўзе, А. Рамановiч, В. Чiгiр).
Тэма 11. Становiшча палiтычнай i прававой
думкi Беларусi ў сучасны перыяд
Перабудова i галоснасць — асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi з сярэдзiны 80-х гадоў. Крытычны аналiз гiсторыi СССР, палiтычнай практыкi КПСС i савецкага кiраўнiцтва ў палiтычнай думцы. Развiцце гiстарычнай думкi. Фармiраванне шматпартыйнасцi. Палiтычныя iдэi сучасных палiтычных партый i грамадскiх рухаў РБ. Абмяркаванне пытанняў дзяржаўнай iдэалогii ў палiтычнай думцы. Праблемы формы дзяржаўнага кiраўнiцтва ў прававой думцы. Праблема забеспячэння падзелу ўлад у прававой думцы. Абмеркаванне пытанняў судова-прававой рэформы. Канцэпцыя сацыяльнай дзяржавы. Праблема права чалавека ў сучаснай прававой думцы. Абмеркаванне праблем прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасцi ва ўмовах рынкавых адносiн. Iдэя беларускага-расiйскай iнтэграцыi ў палiтычнай i прававой думцы.
Вернуться назад к списку работ... Курсовые от 10 р. Дипломные от 20 р.