Работа: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Предмет: Экономическая история
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Па пiсьмовых крынiцах Літва вядома з ХI ст. Упершыню яна згадана пад 1009 г. у аналах нямецкага гарадка Кведлінбурга ў запісе пра місіянера Брунона (Brun von Querfurt), забітага на памежжы Літвы (Litua) і Русі. З 1040 г. пра Літву сталі паведамляць i ўсходнеславянскiя летапiсы. Этымалогiя гэтай назвы дакладна не вызначана, аднак большасць літоўскіх гісторыкаў лічыць, што яна паходзіць ад невялікай рачулкі Летаўкі, што ўпадае ў Вяллю. Верагодна, спачатку Літвой называлася зямля — тэрыторыя племянной групоўкі ўсходнiх балтаў, якая знаходзiлася на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублiкi Лiтва i ў прылеглых раёнах Беларусi, памiж рэкамi Нёманам i Вяллёй, а потым назва перайшла на народ.
Панаванне Мiндоўга стала першым этапам знiшчэння племяннога ладу i стварэння новай структуры ўлады i ўласнасцi ў Літве, а гэта не магло не выклiкаць супрацiву старой знацi. У 1263 г. у вынiку змовы нальшчанскага князя Даўмонта, жамойцкага Траняты i полацкага князя Таўцiвiла (некаторыя крыніцы называюць яшчэ Гердзеня) Мiндоўг i два яго сыны былi забiтыя (паводле Хронікі Літоўскай і Жамойцкай, Даўмонт адпомсціў Міндоўгу за тое, што той сілай забраў яго жонку). Абвясцiўшы сябе ўладаром Лiтвы, Транята забіў і полацкага князя Таўцiвiла, у якім бачыў канкурэнта, але неўзабаве сам загiнуў ад Мiндоўгавых конюхаў. Тады Міндоўгаў сын Войшалк, якi хаваўся ў Пiнску, прыйшоў з пiнянамi ў Наваградак i абвясцiў сябе яго князем. Пры дапамозе пiнскiх i галiцка–валынскiх дружынаў ён у 1264 г. расправiўся з працiўнiкамi ды сцвердзiў сваю ўладу i ў iншых бацькоўскiх уладаннях. Даўмонт мусiў уцякаць у Пскоў, дзе яго прынялi на княжанне.
Літаратура
Вернуться назад к списку работ... Курсовые от 10 р. Дипломные от 20 р.