Работа: Княжанне Вітаўта ў Вялікім княстве Літоўскім
Предмет: Экономическая история
Княжанне Вітаўта ў Вялікім княстве Літоўскім
Узiмку 1389/90 г. незадаволены становiшчам служылага князя Вiтаўт скарыстаў апазiцыйнасць баяраў Лiтвы i Русi ды паўстаў супраць Ягайлавай улады. Пасля няўдалай спробы захапiць Вiльню ён уцек да прускiх рыцараў. Каб атрымаць ваенную дапамогу, Вiтаўт стаў васалам Ордэна i аддаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка i ад маскоўскага князя Васiля I (1389—1425), за якога Вiтаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў вераснi 1390 г. Вiтаўт прывёў крыжаносцаў на Вiльню, а праз год авалодаў Горадняй, яшчэ праз год захапiў Наваградак, Мерач, зноў пагражаў Вiльнi.
Бітва, якая ўвайшла ў гісторыю як адна з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе, скончылася поўным разгромам ордэнскага войска. Вялiкае значэнне для перамогi меў тактычны манеўр Вiтаўта — запланаванае адступленне яго харугваў, якое дазволiла расстроiць баявы парадак рыцараў. З поля сечы саюзнiкi рушылi далей у Прусiю. Над Ордэнам навiсла смяротная небяспека. Прускiя замкi i гарады здавалiся без супрацiву, дваранства i бiскупы прысягалi пераможцам. Аднак сталiца Ордэна Мальбарк упарта абаранялася, i два месяцы аблогi не прынеслi нiякай карысцi.
Літаратура
Вернуться назад к списку работ... Курсовые от 10 р. Дипломные от 20 р.